понедельник, 17 декабря 2018 г.

Савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" падвёў вынікі акцыі "Мой экспанат у падарунак музею".
Найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі.
Гэта Скачкова Анастасія, Чубарых Анастасія, Чубарых Ангеліна, Сіраш Дар'я, Карытца Яўгеній.
Віншуем пераможцаў!

пятница, 11 мая 2018 г.

11 мая на базе музея быў праведзены абласны семінар - практыкум для кіраўнікоў музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Тэмай семінара стала даследчая дзейнасць навучэнцаў сродкамі школьнага музея. Вопытам работы подзяліліся кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" Эйсмант Т.І. і юная даследчыкі.
Значная ўвага была нададзена практычнай частцы семінара. Для ўдзельнікаў семінара былі арганізаваны аглядная экскурсія, квэст-гульня, віртуальнае падарожжа.




четверг, 10 мая 2018 г.

9 мая - урачыстасці ў Дзень Перамогі ў Малой Бераставіцы.

Адкрыццё помніка ў гонар гвардыі палкоўніка Г.Н.Цітаішвілі, камандзіра 250-ай стралковай дывізіі, якая вызваляла Малую Бераставіцу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Загінуў смерцю храбрых 14 ліпеня 1944 года падчас вызвалення Малой Бераставіцы.

 
Пачатак мітынгу

Выступленне палітычнага аглядальніка АНТ Тэнгіза Думбадзэ

Савет музея запрасіў пляменніцу камандзіра Г.Н.Цітаішвілі Ціалу Мікалаевну Вільчкоўскую(Цітаішвілі)

среда, 21 февраля 2018 г.



 

УВАГА!
Савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”  
запрашае наведаць выставу
“Узнагароды Узброеных Сіл СССР”.
Выстава працуе з 22.02. па 24.02 2018 года.
Чакаем вас у музеі на вялікіх перапынках і з 14.00 да 16.00. гадзін



суббота, 10 февраля 2018 г.

УВАГА!

Савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" запрашае наведаць 14-17 лютага выставу "Воіны-інтэрнацыяналісты Беларусі - удзельнікі вайны ў Афганістане (1979-1989)"