Гісторыя музея



http://muzeummalberestovica.blogspot.com.by/p/800x600-normal-0-false-false-false-ru-x.htmlhttp://muzeummalberestovica.blogspot.com.by/p/blog-page_67.htmlhttp://muzeummalberestovica.blogspot.com.by/p/blog-page_44.htmlhttp://muzeummalberestovica.blogspot.com.by/p/normal-0-false-false-false-ru-x-none-x.html



Запрашаем у народны гісторыка-краязнаўчы музей "ВЫТОКІ"!

          
Гісторыка-краязнаўчы музей “Вытокі” быў адкрыты 1 ліпеня 2004 года. З мэтаю стварэння музея былі створаны пошукавыя групы вучняў, кожная з якіх атрымала заданні. Падчас выканання заданняў вучні сабралі 620 прадметаў, якія з’явіліся асновай для стварэння экспазіцыі.
Адкрыццё музея стала значнай падзеяй і для вучняў, іх бацькоў, і настаўнікаў, і для жыхароў навакольных вёсак. Калектывам школы была зроблена вялікая работа: з ранейшага невялікага этнаграфічнага музей ператварыўся ў месца, дзе “ажыла, загаварыла” гісторыя родных вёсак, дзе адлюстраваліся лёсы многіх землякоў. Вялікі ўклад у стварэнне музея ўнеслі настаўнікі Карытца Ганна Іванаўна, Кісялеўская Вікторыя Раманаўна, Эйсмант Тамара Іванаўна,  Хоха Валерый Адамавіч.
У 2009 годзе была праведзена поўная рэканструкцыя музея, які быў урачыста адкрыты 2 ліпеня 2009 года ў гонар 65- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З 2004 года нязменным кіраўніком музея з'яўляецца настаўнік гісторыі Эйсмант Тамара Івнаўна.
31 сакавіка 2015 года гісторыка-краязнаўчаму  музею “Вытокі” прысвоена званне “Народны”.
Мэта музея - грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне вучняў, фарміраванне каштоўнасных адносін маладога пакалення  да гістарычнай спадчыны краіны,  малой радзімы, прапаганда гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей рэгіёна. 
Асноўныя накірункі дзейнасці музея:
камплектаванне і ўлік музейных фондаў у адпаведнасці з устаноўленымі правіламі;
арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай усебаковага вывучэння гісторыі. культуры свайго рэгіёна;
арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці;
выкарыстанне фондаў музея ў адукацыйным працэсе.
Агульная плошча музейнага памяшкання 94 кв. м.
Агульная колькасць экспанатаў – 1212, у тым ліку асноўнага фонду – 1067.
Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы.


Раздзелы музейнай экспазіцыі, 2004 год

Рэканструкцыя музея сіламі вучняў, настаўнікаў і работнікаў школы
Першая экскурсія ў музеі, 2 ліпеня 2009 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий