пятница, 15 февраля 2019 г.

Адкрыццё Памятнага знака землякам


15 лютага адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і адкрыццё Памятнага знака землякам, удзельнікам вайны ў Афганістане. Воіны-інтэрнацыяналісты нашага раёна, прадстаўнікі грамадскасці і працоўных калектываў Бераставіччыны сабраліся ў дзень 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў нашай школе. Спачатку для прысутных былі праведзены экскурсіі ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі "Вытокі", затым удзельнікі мерапрыемства ў актавай зале  ўшанавалі  памяць і подзвіг воінаў-афганцаў. Завяршылася юбілейнае мерапрыемства ўрачыстым адкрыццём Памятнага знака землякам, удзельнікам вайны ў Афганістане 1979-1989 гадоў, які размясціўся на тэрыторыі ў галоўнага ўвахода ў нашу школу. Аўтарам праекта і стваральнікам Памятнага знака з'яўляецца настаўнік працоўнага навучання школы Мядзелка Артур Мікалаевіч, чым мы вельмі ганарымся.





Комментариев нет:

Отправить комментарий