пятница, 11 мая 2018 г.

11 мая на базе музея быў праведзены абласны семінар - практыкум для кіраўнікоў музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Тэмай семінара стала даследчая дзейнасць навучэнцаў сродкамі школьнага музея. Вопытам работы подзяліліся кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" Эйсмант Т.І. і юная даследчыкі.
Значная ўвага была нададзена практычнай частцы семінара. Для ўдзельнікаў семінара былі арганізаваны аглядная экскурсія, квэст-гульня, віртуальнае падарожжа.




четверг, 10 мая 2018 г.

9 мая - урачыстасці ў Дзень Перамогі ў Малой Бераставіцы.

Адкрыццё помніка ў гонар гвардыі палкоўніка Г.Н.Цітаішвілі, камандзіра 250-ай стралковай дывізіі, якая вызваляла Малую Бераставіцу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Загінуў смерцю храбрых 14 ліпеня 1944 года падчас вызвалення Малой Бераставіцы.

 
Пачатак мітынгу

Выступленне палітычнага аглядальніка АНТ Тэнгіза Думбадзэ

Савет музея запрасіў пляменніцу камандзіра Г.Н.Цітаішвілі Ціалу Мікалаевну Вільчкоўскую(Цітаішвілі)