пятница, 15 февраля 2019 г.

Адкрыццё Памятнага знака землякам


15 лютага адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і адкрыццё Памятнага знака землякам, удзельнікам вайны ў Афганістане. Воіны-інтэрнацыяналісты нашага раёна, прадстаўнікі грамадскасці і працоўных калектываў Бераставіччыны сабраліся ў дзень 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў нашай школе. Спачатку для прысутных былі праведзены экскурсіі ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі "Вытокі", затым удзельнікі мерапрыемства ў актавай зале  ўшанавалі  памяць і подзвіг воінаў-афганцаў. Завяршылася юбілейнае мерапрыемства ўрачыстым адкрыццём Памятнага знака землякам, удзельнікам вайны ў Афганістане 1979-1989 гадоў, які размясціўся на тэрыторыі ў галоўнага ўвахода ў нашу школу. Аўтарам праекта і стваральнікам Памятнага знака з'яўляецца настаўнік працоўнага навучання школы Мядзелка Артур Мікалаевіч, чым мы вельмі ганарымся.





четверг, 14 февраля 2019 г.

Памяць і доўг

З нагоды 30-годдзя вывада савецкіх войскаў з Афганістана ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі "Вытокі" адбылася сустрэча са  старшынёй Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане  Бераставіцкага раёна, воінам-інтэрнацыяналістам  Васіленка Сяргеем Мікалаевічам. Пасля прагляду і абмеркавання дакументальнага фільма, прысвечанага Афганскай вайне, Сяргей Мікалаевіч падзяліўся сваімі успамінамі. Вучні 8-11 класаў задалі Сяргею Мікалаевічу шэраг цікавіўшых іх пытанняў, на якія атрымалі змястоўныя адказы. Падчас сустрэчы вучні атрымалі магчымасць пераканацца ў мужнасці і доблесці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Напрыканцы сустрэчы асобныя вучні адзначылі значнасць праведзенай сустрэчы і выказалі падзяку Васіленка С.М.




понедельник, 4 февраля 2019 г.

Акцыя "Сэлфі ў музеі"

Савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" падвёў вынікі акцыі "Сэлфі ў музеі".
Віншуем пераможцаў:
у намінацыі "Сэлфі" лепшымі работамі вызначаны здымкі Глушэнь Віалеты, ІХ клас, Хабец Веранікі, V клас;
у намінацыі "Звычайны фотаздымак" перамаглі Лабойка Карына, VІІІ клас і Болбат Ірына, VІІ клас.