|  |  |  |  | 
Запрашаем у народны гісторыка-краязнаўчы музей "ВЫТОКІ"!
Гісторыка-краязнаўчы музей “Вытокі”
 быў адкрыты 1 ліпеня 2004 года. З мэтаю стварэння музея былі створаны 
пошукавыя групы вучняў, кожная з якіх атрымала заданні. Падчас выканання
 заданняў вучні сабралі 620 прадметаў, якія з’явіліся асновай для 
стварэння экспазіцыі.
Адкрыццё
 музея стала значнай падзеяй і для вучняў, іх бацькоў, і настаўнікаў, і 
для жыхароў навакольных вёсак. Калектывам школы была зроблена вялікая 
работа: з ранейшага невялікага этнаграфічнага музей ператварыўся ў 
месца, дзе “ажыла, загаварыла” гісторыя родных вёсак, дзе адлюстраваліся
 лёсы многіх землякоў. Вялікі ўклад у стварэнне музея ўнеслі настаўнікі Карытца Ганна Іванаўна, Кісялеўская Вікторыя Раманаўна, Эйсмант Тамара Іванаўна,  Хоха Валерый Адамавіч.
У 2009
 годзе была праведзена поўная рэканструкцыя музея, які быў урачыста 
адкрыты 2 ліпеня 2009 года ў гонар 65- годдзя вызвалення Беларусі ад 
нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З 2004 года нязменным кіраўніком музея з'яўляецца настаўнік гісторыі Эйсмант Тамара Івнаўна.
З 2004 года нязменным кіраўніком музея з'яўляецца настаўнік гісторыі Эйсмант Тамара Івнаўна.
31 сакавіка 2015 года гісторыка-краязнаўчаму  музею “Вытокі” прысвоена званне “Народны”.
Мэта музея - грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне вучняў, фарміраванне каштоўнасных адносін маладога пакалення  да гістарычнай спадчыны краіны,  малой радзімы, прапаганда гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей рэгіёна. 
камплектаванне і ўлік музейных фондаў у адпаведнасці з устаноўленымі правіламі;
арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай усебаковага вывучэння гісторыі. культуры свайго рэгіёна;
арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці;
выкарыстанне фондаў музея ў адукацыйным працэсе.
Агульная плошча музейнага памяшкання 94 кв. м.
Агульная колькасць экспанатаў – 1212, у тым ліку асноўнага фонду – 1067.
Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы.
Раздзелы музейнай экспазіцыі, 2004 год
|   |  | 
| Рэканструкцыя музея сіламі вучняў, настаўнікаў і работнікаў школы | 
Першая экскурсія ў музеі, 2 ліпеня 2009 г. | 
 
Комментариев нет:
Отправить комментарий