вторник, 31 марта 2020 г.

Адметнасці малой радзімы

Сакавік 2020.  На працягу месяца для  вучняў пачатковых класаў былі праведзены інтэрактыўныя экскурсіі і конкурсы, прысвечаныя гісторыі Малой Бераставіцы і  навакольных вёсак. Падчас экскурсій вучні пазнаёміліся з жыццём і побытам продкаў, паходжаннем назваў мясцовых вёсак, народнымі рамёствамі і промысламі. Наведвальнікі музея не толькі даведаліся аб гістарычнай спадчыне роднага краю, але і змаглі ў гульнёвай форме  прадэманстраваць свае веды і нават атрымаць салодкі падарунак.