среда, 2 сентября 2020 г.

 

!!! ВНИМАНИЕ !!!
Адрес нашего сайта изменился. Вы можете ознакомиться с новым обликом сайта и его возможностями  пройдя по ссылке:

https://sites.google.com/view/virtualnymuzeivytoki

вторник, 31 марта 2020 г.

Адметнасці малой радзімы

Сакавік 2020.  На працягу месяца для  вучняў пачатковых класаў былі праведзены інтэрактыўныя экскурсіі і конкурсы, прысвечаныя гісторыі Малой Бераставіцы і  навакольных вёсак. Падчас экскурсій вучні пазнаёміліся з жыццём і побытам продкаў, паходжаннем назваў мясцовых вёсак, народнымі рамёствамі і промысламі. Наведвальнікі музея не толькі даведаліся аб гістарычнай спадчыне роднага краю, але і змаглі ў гульнёвай форме  прадэманстраваць свае веды і нават атрымаць салодкі падарунак.



пятница, 28 февраля 2020 г.

"ВЫТОКІ" ЗАПРАШАЮЦЬ

Пад такой назвай была праведзена экскурсія для вучняў Алекшыцкай сярэдняй школы. Экскурсаводы музея Суравец Анжэліка, Янушка Ганна, Лебедзь Раман, Акулевіч Ілона і Т.І.Эйсмант правялі змястоўную экскурсію па ўсіх дзесяці раздзелах экспазіцыі.
Экскурсанты падзякавалі за цікавае падарожжа ў гісторыю роднага краю.








пятница, 21 февраля 2020 г.

ВЫСТАВА "ІГНАТ АНАЦЭВІЧ - ЗОРКА Ў СУЗОР'І ТАЛЕНТАЎ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ"

У лютым 2020 года споўнілася 240 гадоў з дня нараджэння  патрыярха беларускай гістарыяграфіі, знакамітага гісторыка, археографа, педагога Ігната Сымонавіча Анацэвіча. Ігнат Сымонавіч нарадзіўся ў Малой Бераставіцы ў сям'і святара. Прафесар Анацэвіч усё жыццё прысвяціў вывучэнню і напісанню гісторыі беларускага краю. Ён вельмі любіў сваю малую радзіму і нават падпісваўся псеўданімам "Жэгота з Малой Бераставіцы".



суббота, 15 февраля 2020 г.

Встреча поколений



15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов. 
В нашей школе  состоялась традиционная встреча воинов-интернационалистов Берестовицкого района.  На встречу поколений собрались ветераны войны в Афганистане, представители местной власти, общественности, педагоги и школьники. Ребята с интересом слушали рассказы о буднях солдат, воевавших в Афганистане, посвятили им стихи. Юные экскурсоводы народного историко-краеведческого музея "Вытокі"  вручили воинам-афганцам  красные гвоздики. Следует отметить, что в январе и феврале в  музее школы были проведены экскурсии, посвященные воинам-землякам.

 Встреча поколений завершилась возложением цветов к Памятному знаку землякам-участникам войны в Афганистане.





вторник, 21 января 2020 г.


Увага!

Савет музея запрашае вучняў 5-11 класаў прыняць удзел у акцыі "Сэлфі у музеі".

Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна зрабіць сэлфі на фоне любога выбранага экспаната і апублікаваць фота ў сацыяльнай сетцы ВКонтанке з хэштэгам #MuseumSelfie у групе "Сэлфі ў музеі" Вытокі ".

Акцыя працягваецца з 21 па 28 студзеня 2020 года.

Аўтары самых крэатыўных фотаздымкаў атрымаюць падарункі ад музея!

Увага! Пры фатаграфаванні на фоне экспанатаў не забудзьце адключыць фотаўспышку.