Кавальства, ганчарства
Ткацтва, вышыўка, адзенне
Драўляныя вырабы, пляценне
Архітэктурная спадчына
Інтэр’ер сялянскага пакоя першай паловы ХХ стагоддзя
Гісторыя працоўных калектываў
Гісторыя школы
Наш край у 1921 – 1939 гадах
Подзвігу народа жыць у вяках
Апаленыя полымем вайны ў Афганістане
Раздзел “Подзвігу народа жыць у вяках”
Асаблівасць дадзенага раздзела экспазіцыі заключаецца ў тым, што гісторыя Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлена праз прызму лёсу землякоў. Дыярама “Першыя баі на Бераставіччыне” і фотаздымак невядомага афіцэра, загінуўшага ў першыя дні вайны ў Малой Бераставіцы, перыяд акупацыі, партызанскі і падпольны рух, лёсы дэпартаваных, подзвігі землякоў на франтах вайны – усё гэта знайшло адлюстраванне ў дакументах, фотаздымках, узнагародах.
Асобнае месца адведзена памяці палкоўніка Г.Н.Цітаішвілі – камандзіра 250-й стралковай дывізіі, які загінуў смерцю храбрых пры вызваленні Малой Бераставіцы.
Гільзы і ленты для падачы патронаў, асабістыя рэчы франтавікоў, фотаздымкі ваенных лет, пісьмы з фронта, успаміны ветэранаў – усё гэта рэліквіі, якія захоўваюцца ў дадзеным раздзеле.
Раздзел “Апаленыя полымем вайны ў Афганістане”
Раздзел прысвечаны выпускнікам школы і жыхарам Малой Бераставіцы, якія з гонарам выканалі інтэрнацыянальны абавязак у час вайны ў Афганістане. У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Раздзел "Гісторыя школы”
Утрымлівае матэрыялы аб гісторыі развіцця адукацыі ў рэгіёне. Адно з цэнтральных месц раздзела адведзена гісторыі жыцця і дзейнасці земляка Ігната Сымонавіча Анацэвіча (1780 – 1845 гг.) – беларускага гісторыка і педагога, пачынальніка айчыннай гістрыяграфіі, прафесара Віленскага універсітэта.
Гісторыя станаўлення і развіцця адукацыі ў рэгіёне, дзіцячых і моладзевых арганізацый адлюстравана праз дакументы, фотаздымкі, прадметы і асабістыя рэчы выпускнікоў школы.Створана фотагалерэя “Знакамітыя выпускнікі”
Найбольш каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца: фотаздымак “Беларускія вучыцельскія курсы ў Вільні. 1919 год”, хатняя тыпаграфія (1936 г.), фотаздымкі канца 19-пачатку 20 ст., фуражка ліцэіста 1920-х гг., падручнікі.
Раздзел "Гісторыя працоўных калектываў"
Прадстаўленыя матэрыялы даюць магчымасці для выхавання павагі да людзей працы, імкненне працаваць на карысць сваёй краіны. Экспанаты даюць уяўленне аб развіцці земляробства вядзення сельскай гаспадаркі ў рэгіёне. Значнае месца адведзена гісторыі стварэння і развіцця мясцовых гаспадарак. Найбольш цікавыя экспанаты: “Удостоверительный приговор на подворный участок от 23.12.1911 года”, «Расчетная книжка для хозяйств колхозников, 1957 г.», фотаздымак «Делегация 17-го съезда ЛКСМБ, 1952 год» і інш.
Раздзел “Інтэр’ер сялянскага пакоя першай паловы 20-га стагоддзя”
Экспанаты раздзела даюць прадстаўленне аб побыце і паўсядзенным жыцці сялянства Заходняй Беларусі. Звяртаецца ўвага на функцыянальнасць і прыгажосць рэчаў, зробленых продкамі. Каваны ложак, які зрабіў мясцовы ўмелец лямпа на шкляной аснове, куфар, калыска, стоечка для дзіцяці, цікавейшыя прадметы на полачцы гаспадыні – усё гэта дае магчымасці для асвятлення розных бакоў жыцця беларускага сялянства, а таксама звычаяў і традыцый продкаў.
Раздзел “Архітэктурная спадчына”
Экспазіцыя ўтрымлівае матэрыялы аб адметных архітэктурных збудаваннях мікрарэгіёна. Значнае месца адведзена сядзібна-паркаваму комплексу Бераставіца-Муравана, які належаў роду Юндзілаў-Солтанаў. Прадстаўлены некаторыя рэчы ўладальнікаў маёнтка, сярод якіх адзін з самых каштоўных экспанатаў музея – разное драўлянае крэсла пачатку ХХ стагоддзя.
Раздзел “Ганчарства і кавальства”
Экспанаты раздзела даюць магчымасці для аповяду аб старажытнейшых рамёстваў продкаў, ролі гачарства і кавальства ў паўсядзённым побыце продкаў. Сярод экспанатаў глякі, гладышы, самавар (1896 г.), кварта, медны таз (1882 г.), бязмены, прасы і інш.
Раздзел "Драўляныя вырабы, пляценне”
Экспанаты раздзела даюць уяўленне аб народных промыслах, земляробчым календары беларусаў, традыцыях продкаў. Найбольш цікавыя экспанаты: каменныя жорны, люшня, лазавік, пудоўка, вагі, лапці, сявенікі і інш.
Раздзел “Ткацтва, вышыўка, адзенне”
Утрымлівае значную колькасць экспанатаў, якія знаёмяць наведвальнікаў з найбольш галіной народнай творчасці ў Беларусі. Прылады для прадзення і ткацтва, даматканыя тканіны даюць прадстаўленне і ўяўленне аб значэнні і ролі ткацтва ў паўсядзённым побыце. Даматканыя вышытыя ручнікі, адзенне, дываны і ходнікі – усё гэта выклікае павагу да працалюбівых жаночых рук. У дадзеным раздзеле зроблены акцэнт на прадаўжэнне традыцый ткацтва і вышыўкі ў рэгіёне.
Раздзел “Наш край у 1921 – 1939 гг.”
Дадзены раздзел утрымлівае матэрыялы, якія даюць уяўленне аб нацыянальна-вызваленчым руху ў рэгіёне ў перыяд знаходжання края ў складзе Польшчы. Малая Бераставіца і навакольныя вёскі з’яўляліся адным з цэнтраў нацыянальна-вызваленчага руху на Бераставіччыне. Экспазіцыя ўтрымлівае дакументы і фотаздымкі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий