пятница, 8 ноября 2019 г.

6 лістапада 2019 г.  ЭКСКУРСІІ ДЛЯ ВУЧНЯЎ ВОБЛАСЦІ

5 лістапада народны гісторыка-краязнаўчы музей "Вытокі" наведалі вучні 2-3 класаў сярэдняй школы № 32 горада Гродна.
6 лістапада ў музеі пабывалі  вучні ДУА" Індурская сярэдняя школа".
Вучні і настаўнікі высока ацанілі  інтэрактыўныя экскурсіі і конкурсы. Тасама іх уразіла афармленне музейнай экспазіцыі і цікавыя, каштоўныя экспанаты. У выніку яны выказалі жаданне зноў наведаць наш музей.






вторник, 5 ноября 2019 г.

"Крыштальная Альфа"

4 лістапада ў горадзе Гродна адбыўся ХІ абласны конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) "Крыштальная Альфа".
Віншуем  пераможцу конкурса, Пальяноўскага Эдуарда, вучня ХІ класа, які выдатна прадставіў навукова-даследчую работу "Прапаўшых без вестак вяртаем імёны: памяці воінаў-землякоў". Эдуард узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені. Навуковы кіраўнік Эйсмант Т.І.