4 сакавіка музей наведалі ўдзельнікі выязднога пасяджэння прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Для гасцей была праведзена экскурсія "Малая Бераставіца, табе ёсць чым ганарыцца !". Госці шчыра дзякавалі за змястоўную экскурсію і адзначылі высокі мастацкі ўзровень афармлення музейнай экспазіцыі і яе напаўнення каштоўнымі экспанатамі.
пятница, 5 апреля 2019 г.
понедельник, 1 апреля 2019 г.
На веснавых канікулах наш музей наведалі 340 экскурсантаў. Аглядныя, тэматычныя экскурсіі і конкурсы былі праведзены для вучняў нашай школы, школ раёна і вобласці. З вялікім інтарэсам пазнаёміліся з гістарычнай спадчынай Бераставіччыны вучні, настаўнікі і бацькі такіх устаноў адукацыі, як гімназія № 1 г.Свіслач, гімназіі № 5 і 10 г. Гродна, сярэднія школы № 32, 7 горада Гродна. Вучні пачатковых класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы наведалі музей двойчы.
суббота, 16 марта 2019 г.
пятница, 15 февраля 2019 г.
Адкрыццё Памятнага знака землякам
15 лютага адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і адкрыццё Памятнага знака землякам, удзельнікам вайны ў Афганістане. Воіны-інтэрнацыяналісты нашага раёна, прадстаўнікі грамадскасці і працоўных калектываў Бераставіччыны сабраліся ў дзень 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў нашай школе. Спачатку для прысутных былі праведзены экскурсіі ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі "Вытокі", затым удзельнікі мерапрыемства ў актавай зале ўшанавалі памяць і подзвіг воінаў-афганцаў. Завяршылася юбілейнае мерапрыемства ўрачыстым адкрыццём Памятнага знака землякам, удзельнікам вайны ў Афганістане 1979-1989 гадоў, які размясціўся на тэрыторыі ў галоўнага ўвахода ў нашу школу. Аўтарам праекта і стваральнікам Памятнага знака з'яўляецца настаўнік працоўнага навучання школы Мядзелка Артур Мікалаевіч, чым мы вельмі ганарымся.
четверг, 14 февраля 2019 г.
Памяць і доўг
З нагоды 30-годдзя вывада савецкіх войскаў з Афганістана ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі "Вытокі" адбылася сустрэча са старшынёй Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Бераставіцкага раёна, воінам-інтэрнацыяналістам Васіленка Сяргеем Мікалаевічам. Пасля прагляду і абмеркавання дакументальнага фільма, прысвечанага Афганскай вайне, Сяргей Мікалаевіч падзяліўся сваімі успамінамі. Вучні 8-11 класаў задалі Сяргею Мікалаевічу шэраг цікавіўшых іх пытанняў, на якія атрымалі змястоўныя адказы. Падчас сустрэчы вучні атрымалі магчымасць пераканацца ў мужнасці і доблесці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Напрыканцы сустрэчы асобныя вучні адзначылі значнасць праведзенай сустрэчы і выказалі падзяку Васіленка С.М.
понедельник, 4 февраля 2019 г.
Акцыя "Сэлфі ў музеі"
Савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" падвёў вынікі акцыі "Сэлфі ў музеі".
Віншуем пераможцаў:
у намінацыі "Сэлфі" лепшымі работамі вызначаны здымкі Глушэнь Віалеты, ІХ клас, Хабец Веранікі, V клас;
у намінацыі "Звычайны фотаздымак" перамаглі Лабойка Карына, VІІІ клас і Болбат Ірына, VІІ клас.
Віншуем пераможцаў:
у намінацыі "Сэлфі" лепшымі работамі вызначаны здымкі Глушэнь Віалеты, ІХ клас, Хабец Веранікі, V клас;
у намінацыі "Звычайны фотаздымак" перамаглі Лабойка Карына, VІІІ клас і Болбат Ірына, VІІ клас.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)












