суббота, 12 октября 2019 г.

12 кастрычніка. Арт-гасцёўня " ТАЛЕНТЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ".
Савет музея запрасіў ў гасцёўню Даўгучыц Ірыну Мікалаеўну, жыхарку аграгарадка Малая Бераставіца. Ірына Мікалаеўна правяла майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга: цікавы расказ, выстава вырабаў і непасрэдна практычная работа, якой з вялікім задавальненнем заняліся прысутныя. Удзельнікам вельмі спадабалася сустрэча. Дзяўчынкі запрасілі Ірыну Мікалаеўну на новую сустрэчу.
Изображение Изображение
Изображение Изображение

пятница, 11 октября 2019 г.

11.10. "МУЗЕЙ ВАВЁРКІ Ў ВЯЛІКАЙ БЕРАСТАВІЦЫ ЗАПРАШАЕ ,,,". Пад такой назвай адбылася музейная сустрэча з Валянцінай Пятроўнай Сулаўка - дырэктарам ДУК "Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы".
На сустрэчу прыйшлі вучні 8-11 класаў, якія з вялікім інтарэсам слухалі расказ Валянціны Пятроўны. Дырэктар  прадставіла  цікавыя кнігі па гісторыі роднага краю, затым вучні здзейснілі віртуальную экскурсію ў раённы музей. Сустрэча атрымалася вельмі змястоўнай. Аб гэтым сведчаць і словы удзячнасці Валянціне Пятроўне,  якія выказалі ўдзельнікі сустрэчы.





Изображение Изображение
Изображение Изображение



среда, 9 октября 2019 г.

9 кастрычніка ў адпаведнасці з планам правядзення тыдня "Музей і дзеці" адкрылася выстава "Беларуская народная вышыўка ХХ стагоддзя".


09.10. "Дзень адкрытых дзвярэй" - гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй малой радзімы для ўсіх, хто цікавіцца адметнасцямі роднага краю.
Сёння гэту магчымасць скарысталі  жыхары аграгарадка Малая Бераставіца, якія наведалі наш музей. Для наведвальнікаў былі праведзеныя аглядныя і тэматычныя экскурсіі.  Экскурсанты выказалі словы падзякі  краязнаўцам школы за захаванне гістарычнай спадчыны.

Изображение Изображение
Изображение Изображение
Изображение


вторник, 8 октября 2019 г.


08.10 Савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” ў рамках тыдня “Музей і дзеці” запрасіў да наведвання выхаванцаў ДУА “Малабераставіцкі яслі-сад”. Для выхванцаў сярэдняй і старэйшай групы юныя экскурсаводы музея Акулевіч Ілона і Макулік Ксенія правялі змястоўную інтэрактыўную экскурсію “Скарбы роднага краю.”

Изображение Изображение
Изображение Изображение
Изображение Изображение
Изображение Изображение
Изображение Изображение











четверг, 19 сентября 2019 г.

18 сентября  учреждение образование встречало делегацию из Академии пограничной и морской обороны г.Сиань (КНР). Директор школы Куликовская Н.В.  поделилась опытом организации работы клуба "Юные друзья пограничников", который существует в УО более 7 лет. Для гостей был представлен элемент занятия клуба по строевой подготовке.  Особый интерес у гостей вызвало посещение народного историко-краеведческого музея "Вытокі". 

среда, 11 сентября 2019 г.

10 верасня музей наведалі ўдзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН Бераставіцкага раёна. Экскурсаводы музея падрыхтавалі і правялі гісторыка-краязнаўчы экскурс "Бераставіцкаму раёну - 75".
Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел падлеткі з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
Экскурсантам вельмі спадабаліся як экскурс, так і музейная экспазіцыя.