пятница, 11 мая 2018 г.

11 мая на базе музея быў праведзены абласны семінар - практыкум для кіраўнікоў музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Тэмай семінара стала даследчая дзейнасць навучэнцаў сродкамі школьнага музея. Вопытам работы подзяліліся кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" Эйсмант Т.І. і юная даследчыкі.
Значная ўвага была нададзена практычнай частцы семінара. Для ўдзельнікаў семінара былі арганізаваны аглядная экскурсія, квэст-гульня, віртуальнае падарожжа.




четверг, 10 мая 2018 г.

9 мая - урачыстасці ў Дзень Перамогі ў Малой Бераставіцы.

Адкрыццё помніка ў гонар гвардыі палкоўніка Г.Н.Цітаішвілі, камандзіра 250-ай стралковай дывізіі, якая вызваляла Малую Бераставіцу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Загінуў смерцю храбрых 14 ліпеня 1944 года падчас вызвалення Малой Бераставіцы.

 
Пачатак мітынгу

Выступленне палітычнага аглядальніка АНТ Тэнгіза Думбадзэ

Савет музея запрасіў пляменніцу камандзіра Г.Н.Цітаішвілі Ціалу Мікалаевну Вільчкоўскую(Цітаішвілі)

среда, 21 февраля 2018 г.



 

УВАГА!
Савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”  
запрашае наведаць выставу
“Узнагароды Узброеных Сіл СССР”.
Выстава працуе з 22.02. па 24.02 2018 года.
Чакаем вас у музеі на вялікіх перапынках і з 14.00 да 16.00. гадзін



суббота, 10 февраля 2018 г.

УВАГА!

Савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" запрашае наведаць 14-17 лютага выставу "Воіны-інтэрнацыяналісты Беларусі - удзельнікі вайны ў Афганістане (1979-1989)"


понедельник, 18 декабря 2017 г.

Увага!

     З 18 па 23 снежня 2017 года запрашаем прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні "Пазнай экспанат". 
Савет музея.

четверг, 14 декабря 2017 г.


УВАГА!
Савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”  
запрашае наведаць выставу
“Віншавальныя паштоўкі ХХ-га стагоддзя”.
Выстава працуе на працягу тыдня 
з 18 па 23 снежня 2017 года.
Чакаем вас у музеі на вялікіх перапынках і 
з 14.00 да 16.00 гадзін


понедельник, 4 декабря 2017 г.


Увага!

   Савет музея запрашае вучняў 5-11 класаў прыняць удзел у акцыі "Сэлфі у музеі".

    Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна зрабіць сэлфі на фоне любога выбранага экспаната і апублікаваць фота ў сацыяльнай сетцы ВКонтанке з хэштэгам #MuseumSelfie у групе "Сэлфі ў музеі" Вытокі ".

   Акцыя працягваецца з 4 па 18 снежня 2017 года.

   Аўтары самых крэатыўных фотаздымкаў атрымаюць падарункі ад музея!

   Увага! Пры фатаграфаванні на фоне экспанатаў не забудзьце адключыць фотаўспышку.
.