пятница, 10 мая 2019 г.

У дзень Вялікай Перамогі на нашай Малабераставіцкай зямлі мы сустракалі пачэсных гасцей - Зураба Мікалаевіча Цітаішвілі і Ціалу Мікалаеўну Цітаішвілі (Вільчкоўскую). Пляменнікі гвардыі палкоўніка Геронція Несцеравіча Цітаішвілі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню Перамогі і 75- годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх ворагаў. Падчас інтэрв'ю, якое яны далі палітычнаму аглядальніку АНТ Тэнгізу Думбадзе, родныя Г.Н.Цітаішвілі выказалі вялікую падзяку калектыву Малабераставіцкай СШ, жыхарам нашага аграгарадка за ўшанаванне памяці аб гвардыі палкоўніку Г.Н.Цітаішвілі.


понедельник, 8 апреля 2019 г.

6 красавіка 2019 года адбылася абласная краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя "Край Гарадзенскі". Віншуем з перамогай Гуцко Таццяну і Пальяноўскага Эдуарда! Юныя даследчыкі прадставілі навукова-даследчую работу "Прапаўшых без вестак вяртаем імёны: памяці воінаў-землякоў". Даследаванне па дадзенай тэме праводзілася на чале навуковага кіраўніка Эйсмант Тамары Іванаўны. Члены журы адзначылі, што даследаванне адпавядае самым высокім патрабаванням і з'яўляецца вельмі актуальным. Работа адзначана  Дыпломам І ступені. 




                                      Гуцко Таццяна і Пальяноўскі Эдуард з членамі журы

пятница, 5 апреля 2019 г.

4 сакавіка музей наведалі ўдзельнікі выязднога пасяджэння прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Для гасцей была праведзена экскурсія "Малая Бераставіца, табе ёсць чым ганарыцца !". Госці шчыра дзякавалі за змястоўную экскурсію і адзначылі высокі мастацкі ўзровень афармлення музейнай экспазіцыі і яе напаўнення каштоўнымі экспанатамі.



понедельник, 1 апреля 2019 г.

З 18 па 30 сакавіка ўнародным гісторыка-краязнаўчым  музеі  "Вытокі"прайшла выстава жывапісных работ настаўнікаў школы Мядзелка Н.В. і Мядзелка А.М. Выстава выклікала значны інтарэс. Наведвальнікі выставы выказалі ўдзячнасць таленавітым настаўнікам нашай школы.





На веснавых канікулах наш музей наведалі 340 экскурсантаў.  Аглядныя, тэматычныя экскурсіі і конкурсы былі праведзены для вучняў нашай школы, школ  раёна і вобласці. З вялікім інтарэсам пазнаёміліся з гістарычнай спадчынай Бераставіччыны вучні, настаўнікі і бацькі такіх устаноў адукацыі, як  гімназія № 1 г.Свіслач, гімназіі № 5 і 10 г. Гродна, сярэднія школы № 32, 7 горада Гродна. Вучні пачатковых класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы наведалі  музей двойчы. 


суббота, 16 марта 2019 г.

Савет музея запрашае наведаць выставу жывапісных работ настаўнікаў школы Мядзелка наталлі Вячаславаўны і Мядзелка Артура Мікалаевіча. Выстава працуе з 18-га па 30 сакавіка. Чакаем вас у музеі з 14.00. да 16.00. гадзін штодзённа.

пятница, 15 февраля 2019 г.

Адкрыццё Памятнага знака землякам


15 лютага адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і адкрыццё Памятнага знака землякам, удзельнікам вайны ў Афганістане. Воіны-інтэрнацыяналісты нашага раёна, прадстаўнікі грамадскасці і працоўных калектываў Бераставіччыны сабраліся ў дзень 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў нашай школе. Спачатку для прысутных былі праведзены экскурсіі ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі "Вытокі", затым удзельнікі мерапрыемства ў актавай зале  ўшанавалі  памяць і подзвіг воінаў-афганцаў. Завяршылася юбілейнае мерапрыемства ўрачыстым адкрыццём Памятнага знака землякам, удзельнікам вайны ў Афганістане 1979-1989 гадоў, які размясціўся на тэрыторыі ў галоўнага ўвахода ў нашу школу. Аўтарам праекта і стваральнікам Памятнага знака з'яўляецца настаўнік працоўнага навучання школы Мядзелка Артур Мікалаевіч, чым мы вельмі ганарымся.