пятница, 8 ноября 2019 г.

6 лістапада 2019 г.  ЭКСКУРСІІ ДЛЯ ВУЧНЯЎ ВОБЛАСЦІ

5 лістапада народны гісторыка-краязнаўчы музей "Вытокі" наведалі вучні 2-3 класаў сярэдняй школы № 32 горада Гродна.
6 лістапада ў музеі пабывалі  вучні ДУА" Індурская сярэдняя школа".
Вучні і настаўнікі высока ацанілі  інтэрактыўныя экскурсіі і конкурсы. Тасама іх уразіла афармленне музейнай экспазіцыі і цікавыя, каштоўныя экспанаты. У выніку яны выказалі жаданне зноў наведаць наш музей.






вторник, 5 ноября 2019 г.

"Крыштальная Альфа"

4 лістапада ў горадзе Гродна адбыўся ХІ абласны конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) "Крыштальная Альфа".
Віншуем  пераможцу конкурса, Пальяноўскага Эдуарда, вучня ХІ класа, які выдатна прадставіў навукова-даследчую работу "Прапаўшых без вестак вяртаем імёны: памяці воінаў-землякоў". Эдуард узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені. Навуковы кіраўнік Эйсмант Т.І.


среда, 23 октября 2019 г.

Акция памяти "Во славу общей Победы"

В мае 2019 года в нашей стране стартовала   акция памяти  «Во славу общей Победы», посвященная 75-летию освобождения Беларуси и 75-летию Великой Победы. Цель акции – вспомнить поименно тех людей, которые возложили на алтарь Победы свои жизни, и напомнить нашему молодому поколению о том, какой ценой завоевана эта Победа.
23 октября акция памяти прошла в нашем агрогородке. Участие в акции приняли представители  трудовых коллективов, ученики и учителя нашей школы, члены ветеранской организации и Белорусского республиканского союза молодежи. Началась акция церемонией забора земли  на месте захоронения, где  похоронены мирные жители Малоберестовицкого сельского совета, расстрелянные  немецко-фашистскими  захватчиками. Участники акции возложили  венки и цветы, а также зажгли лампады памяти.
Затем группа под руководством председателя сельского  исполнительного комитета Гринюка А.А. доставила землю с места  захоронения в   Большую Берестовицу, где у памятника воину-освободителю состоялся траурный митинг-реквием, участие в котором приняли представители районной власти, трудовых коллективов, общественных объединений и школьники.
Руководители групп в торжественной обстановке пересыпали землю из мест воинских захоронений в общую капсулу.
Присутствующие на митинге почтили память погибших в годы Великой Отечественной войны минутой молчания и возложили цветы к Вечному огню.
Капсула с землей  с мест воинских захоронений Берестовицкого района была передана для дальнейшего хранения директору музея Белки в Большой Берестовице Валентине Сулавко. В музее она будет находиться до момента передачи в храм Всех Святых в Минске. 9 мая 2020 года капсулы с землей будут помещены в крипту Храма-Памятника в честь Всех Святых в Минске для вечной молитвенной памяти. К каждой из  капсул будет приложен список имен погибших, захороненных воинов или мирных граждан, а также информация  о военных событиях местности, о вкладе местного населения в борьбе с немецкими захватчиками, о людях, отличившихся в боях или подпольном сопротивлении, о потерях и жертвах мирного населения.




пятница, 18 октября 2019 г.

КОНКУРС ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ
У рамках рэспубліканскай акцыі "Я гэты край радзімаю заву" адбыўся конкурс даследчых работ "Малая радзіма вялікіх людзей". На конкурс у намінацыі "Пуцявінамі маіх землякоў" была прадстаўлена  даследчая работа, прысвечаная жыццю і дзейнасці земляка генерал-маёра Заміроўскага Н.М.  На абласным узроўні работа ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені. На рэспубліканскам узроўні работа ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені. Аўтары даследавання: Сіцько Андрэй, Суравец Анжаліка, Янушка Ганна. Навуковы кіраўнік Эйсмант Т.І.




суббота, 12 октября 2019 г.

12 кастрычніка экскурсаводы музея сустракалі гасцей з ДУА "СШ № 2 імя Н.П.Масонава" з горада Свіслач. Вучні 5-6 класаў з  інтарэсам здзейснілі  экскурсію па ўсіх раздзелах музейнай экспазіцыі. Затым экскурсанты з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе "Пазнай экспанат".  Госці сардэчна падзякавалі і выказалі пажаданне аб новай сустрэчы ў нашым музеі.

12 кастрычніка. Арт-гасцёўня " ТАЛЕНТЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ".
Савет музея запрасіў ў гасцёўню Даўгучыц Ірыну Мікалаеўну, жыхарку аграгарадка Малая Бераставіца. Ірына Мікалаеўна правяла майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга: цікавы расказ, выстава вырабаў і непасрэдна практычная работа, якой з вялікім задавальненнем заняліся прысутныя. Удзельнікам вельмі спадабалася сустрэча. Дзяўчынкі запрасілі Ірыну Мікалаеўну на новую сустрэчу.
Изображение Изображение
Изображение Изображение

пятница, 11 октября 2019 г.

11.10. "МУЗЕЙ ВАВЁРКІ Ў ВЯЛІКАЙ БЕРАСТАВІЦЫ ЗАПРАШАЕ ,,,". Пад такой назвай адбылася музейная сустрэча з Валянцінай Пятроўнай Сулаўка - дырэктарам ДУК "Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы".
На сустрэчу прыйшлі вучні 8-11 класаў, якія з вялікім інтарэсам слухалі расказ Валянціны Пятроўны. Дырэктар  прадставіла  цікавыя кнігі па гісторыі роднага краю, затым вучні здзейснілі віртуальную экскурсію ў раённы музей. Сустрэча атрымалася вельмі змястоўнай. Аб гэтым сведчаць і словы удзячнасці Валянціне Пятроўне,  якія выказалі ўдзельнікі сустрэчы.





Изображение Изображение
Изображение Изображение